МІНСК, 7 сту — Sputnik. Гістарычная драма Андрэя Краўчука "Вікінг" паставіла рэкорд для расійскага кінематографа, сабраўшы за дзевяць дзён пракату мільярд рублёў, паведамляе РІА "Новости".
Фільму "Сталінград" Фёдара Бандарчука (2013 г.) удалося справіцца з гэтай задачай за 11 дзён, а стужцы Мікалая Лебедзева "Экіпаж" (2016 г.) — за 12.
Паводле інфармацыі, за пятніцу "Вікінг" сабраў 100 мільёнаў рублёў.
Прадзюсарамі расійскага фільма выступілі Канстанцін Эрнст і Анатоль Максімаў. Праца над карцінай працягвалася больш за сем гадоў. Ролі ў фільме выканалі Даніла Казлоўскі, Святлана Ходчанкава, Максім Суханаў і Ігар Пятрэнка.