МІНСК, 7 сту — Sputnik. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатры оперы і балета Беларусі падвёў вынікі конкурсу "Навагодняя тэатральная цацка", паведаміла прэс-служба тэатра.
Гран-пры атрымала Анастасія Тузік, вырабіўшы ляльку "Каралева". Першае месца заняла сям'я Сінкэ (лялька "Кармэн"), другое — Кацярына Шафранская (кампазіцыя "Карэта для Папялушкі"), трэцяе — Міхаіл Клімаў (лялька "Шчаўкунок").
© Вялікі тэатр Беларусі Анастасія Тузік, уладальніца Гран-пры конкурсу "Навагодняя тэатральная цацка"
Анастасія Тузік, уладальніца Гран-пры конкурсу "Навагодняя тэатральная цацка"
Конкурс праходзіў у тэатры ў трэці раз. У гэтым годзе 70 сем'яў з розных рэгіёнаў Беларусі прадставілі больш за 90 аўтарскіх цацак, якімі была ўпрыгожана елка ў фае тэатра.