МІНСК, 8 сту — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Марыну Няёлаву з юбілеем, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Сёння актрысе споўнілася 70 гадоў.
"Яркі талент, прафесійнае майстэрства і непаўторнае абаянне набылі вам прызнанне і шырокую вядомасць. Выразныя вобразы, створаныя вамі ў кіно і на тэатральных падмостках, сталі важкім укладам у скарбніцу савецкага і расійскага мастацтва", — гаворыцца ў віншаванні, якое распаўсюдзіла ў нядзелю прэзідэнцкая прэс-служба.
Прэзідэнт адзначыў, што беларускія гледачы высока цэняць творчасць актрысы. "Упэўнены, і ў далейшым вы будзеце радаваць шматлікіх прыхільнікаў сваімі працамі, садзейнічаць умацаванню культурных сувязей паміж народамі Беларусі і Расіі", — падкрэсліў Лукашэнка.
Няёлава нарадзілася ў Ленінградзе. Скончыла Ленінградскі інстытут тэатра, музыкі і кіно. У Маскоўскім тэатры "Сучаснік" служыць з 1974 года.