МІНСК, 8 сту — Sputnik. Першы дом сямейнага тыпу адкрылі ў Жабінкаўскім раёне Брэстскай вобласці, паведамляе газета "Зара". На будаўніцтва дома было затрачана больш 230 тысяч бюджэтных сродкаў, яшчэ 36 тысяч — на яго абсталяванне мэбляй і бытавой тэхнікай.
У доме будуць пражываць пяцёра дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў і бацькі-выхавальнікі Алена і Віктар Януш.
Муж і жонка маюць вялікі вопыт працы з чужымі дзецьмі — з 2010 года сям'я функцыянуе як прыёмная. Алена Януш, псіхолаг па адукацыі, доўгі час працавала выхавацельніцай у Жабінкаўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце.

У 2016 годзе ў Жабінкаўскім раёне было выяўлена 15 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. З іх на сямейныя формы выхавання вызначаны 8 дзяцей.
У цяперашні час у Брэсцкай вобласці функцыянуе 45 дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, у якіх пражываюць 286 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. У бліжэйшы час адкрыецца другі такі дом у Ганцавіцкім раёне і чацвёрты — у Брэсце.
На сёння ў рэгіёне пражывае 2 781 дзіця з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Большая частка непаўналетніх выхоўваюцца ў апякунскіх і прыёмных сем'ях.