МІНСК, 8 сту — Sputnik. На Вяслярным канале ў Брэсце сёлета запусцілі снежныя гарматы. На свежыя гурбы накідваецца пласт штучных шматкоў, каб зрабіць аснову для лыжных трас і дзіцячых горак.
Магутныя гарматы, іх яшчэ называюць снегамётами, у гадзіну вырабляюць да 30 кубаметраў штучнага снегу. А страляе такая "ледзяная" зброя на адлегласць да 60 метраў.
Штучны снег ствараюць са звычайнай вады: ўстаноўка яе астуджае і пад ціскам ператварае ў шматкі. Вонкава гэты працэс нагадвае моцны ўраган. Немалую гару намятае ўсяго за ноч.
Гэта аснова для лыжнай трасы і дзіцячых горак. Калі пашанцуе, то яны пратрымаюцца да сярэдзіны вясны — штучныя сняжынкі больш буйныя і таюць павольней, чым натуральныя.