Буклей або зорка з "конікамі" - унікальная традыцыя Багданаўкі

© Sputnik Сергей ЛескетьБагданоўскі буклей або зорка з "конікамі"
Багданоўскі буклей або зорка з конікамі - Sputnik Беларусь
Унікальная палеская традыцыя на Каляды існуе ў вёсцы Багданаўка - там робяць асаблівую калядную зорку - буклей.

Вёска Багданаўка Лунінецкага раёна святкаваннем Каляд заўсёды адрознівалася ад суседніх вёсак. Калі там калядаваць ходзяць на Шчодрык (Шчадрэц, Стары новы год), то ў Багданаўцы заўсёды адзначаюць з 7 студзеня. Калядаваць у Багданаўку выправіўся карэспандэнт Sputnik Сяргей Лескець.

© Sputnik Сергей ЛескетьКалядныя зоркі у калядоўшчыкаў Багданаўкі вельмі розныя
Колядные звезды у колядовщиков Богдановки очень разные - Sputnik Беларусь
Калядныя зоркі у калядоўшчыкаў Багданаўкі вельмі розныя

Вёска вельмі вялікая, сёння там пражывае каля 1400 жыхароў, таму адной групе калядоўшчыкаў ні за што яе не абыйсці. Мясцовыя жыхары падзялілі вёску на раёны, дзе па кожнаму з году ў год ходзяць свае групы калядоўшчыкаў — і старых, і маладых.

© Sputnik Сергей ЛескетьВёска вельмі вялікая, таму груп калядоўшчыкаў шмат
Деревня очень большая, поэтому групп колядовщиков много - Sputnik Беларусь
Вёска вельмі вялікая, таму груп калядоўшчыкаў шмат

Мясцовыя заўсёды з радасцю чакаюць гасцей і абавязкова клічуць за стол. Калядаваць ідуць, як змяркаецца, да гэтага часу ў сямейным крузе свята адзначаюць дома. Стол пасля вячэры не прыбіраюць, да яго абавязкова запросяць гасцей.

© Sputnik Сергей ЛескетьСтол для калядоўшчыкаў у адной з хат Багданаўкі
Стол для колядовщиков в одной из хат Богдановки - Sputnik Беларусь
Стол для калядоўшчыкаў у адной з хат Багданаўкі

Яшчэ адно адрозненне Багданаўкі у тым, што калядуюць са своеасаблівай зоркай-буклеем (або быклей) — зоркай з "конікамі". Магчыма, гэта сінтэз каляднай зоркі і традыцыйнай батлейкі, аднак мясцовыя кажуць, што матыў іх "конікаў" цалкам не калядны, а паляўнічы.

© Sputnik Сергей ЛескетьІван Ільючык робіць зоркі з дзяцінства
Иван Ильючик делает звезды с детства - Sputnik Беларусь
Іван Ільючык робіць зоркі з дзяцінства

Так, да прыкладу, Іван Ільючык робіць зоркі з дзяцінства. І зараз у яго самая прыгожая і цікавая зорка — з ценямі паляўнічага, зайца, казы (казулі), лася і ёлкі.

© Sputnik Сергей ЛескетьУ цэнтры канструкцыі робяць маленькі лялечны тэатр
В центре конструкции делают маленький кукольный театр - Sputnik Беларусь
У цэнтры канструкцыі робяць маленькі лялечны тэатр

Буклей робяць з дрэва і паперы, носяць на невялікая палцы. У цэнтры канструкцыі робяць маленькі лялечны тэатр: папяровыя фігуркі чалавечкаў, звяроў, хатак, ёлак круцяцца, а свечка асвятляе праз экран — матавую кальку — усе батлеечныя дзейства. Гэты незвычайны міні-тэатр па-старому называецца "конікі", яго рабілі, каб стварыць святочны настрой для дзяцей.

© Sputnik Сергей ЛескетьГэты незвычайны міні-тэатр па-старому называецца "конікі"
Этот необычный мини-театр по старинке называется коники - Sputnik Беларусь
Гэты незвычайны міні-тэатр па-старому называецца "конікі"

Традыцыя рабіць буклей адраджаецца ў Багданаўцы. Іван Ільючык ужо гадоў дзесяць носіць зорку на Каляды, віншуе аднавяскоўцаў.

© Sputnik Сергей ЛескетьБагданоўскі буклей, або зорка з "конікамі"
Богдановский буклей, или звезда с кониками - Sputnik Беларусь
Багданоўскі буклей, або зорка з "конікамі"

Каляды ў Багданаўцы адзначаюць тры дні: ходзяць у госці, наведваюць родных. У хатах граюць гармонікі, спяваюцца традыцыйныя застольныя песні на непаўторны палескі манер.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі