Фільм "Крэда забойцы" ўзначаліў беларускі пракат

© Photo : Twentieth Century Fox Film CorporationКадр з фільма "Крэда забойцы"
Кадр з фільма Крэда забойцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фільм зняты на аснове папулярнай камп'ютарнай гульні - Assassin's Creed, прэм'ера ў беларускіх кінатэатрах адбылася 5 студзеня.

МІНСК, 9 сту — Sputnik. Фантастычны баявік "Крэда забойцы" з Майклам Фасбэндэрам у галоўнай ролі ўзначаліў беларускі пракат, паведамілі Sputnik ва УП "Кінавідэапракат".

Уладальнікі Залатога глобуса Раян Гослінг, Эма Стоўн і Даміян Шазель - Sputnik Беларусь
"Залаты глобус": галоўны трыумфатар - "Ла-ла Лэнд"

Фільм выйшаў у беларускі пракат 5 студзеня. Па дадзеных мінулага тыдня, у сталічных кінатэатрах "Крэда забойцы" паглядзелі амаль 25 тысяч чалавек, што прынесла карціне 123,3 тысячы рублёў.

Другое месца ў пракаце заняла камедыя "Ёлкі 5", якія зарабіла 61,3 тысячы рублёў, на трэцім — мультфільм "Тры волата і марскі цар" (46,4 тысячы). Чацвёрты і пяты радкі займаюць "Пасажыры" і "Вікінг" — яны зарабілі па 43 тысячы беларускіх рублёў.

Сусветны пракат на мінулым тыдні працягнула ўзначальваць карціна "Ізгой-адзін: Зорныя воіны. Гісторыі" — агульныя зборы спін-офу касмічнай сагі ўжо складаюць 914,4 мільёна даляраў. Фільм "Крэда забойцы" за прэм'ерныя дні паказу ў свеце зарабіў амаль 100 мільёнаў долараў.

Стужка навiн
0