https://bel.sputnik.by/20170109/kalyady-na-palessi-zorka-z-vobrazam-bagarodzicy-kaza-i-bagaty-stol-1026866519.html
Каляды на Палессі: зорка з вобразам Багародзіцы, Каза і багаты стол
Каляды на Палессі: зорка з вобразам Багародзіцы, Каза і багаты стол
Sputnik Беларусь
Як адзначылі Каляды ў вёсках Пінкавічы і Охава Брэсцкай вобласці, глядзіце ў фотастужцы Sputnik. 09.01.2017, Sputnik Беларусь
2017-01-09T08:58+0300
2017-01-09T08:58+0300
2022-12-05T16:49+0300
у беларусі
стыль жыцця
культура
брэсцкая вобласць
пінскі раён
святочныя і выхадныя дні
святы
калядоўшчыкі
каляды
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102686/43/1026864340_0:93:3000:1789_1920x0_80_0_0_3329005057ddfa779778fee2101220f2.jpg
Калядоўшчыкі хадзілі па хатах, пераапранутыя Казой і Мядзведзем, спявалі калядныя песні, танцавалі і частаваліся.
брэсцкая вобласць
пінскі раён
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102686/43/1026864340_2:0:2997:1883_1920x0_80_0_0_a068ac9c13945ae0673854bc4d6349c4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, стыль жыцця, культура, брэсцкая вобласць, пінскі раён, святочныя і выхадныя дні, святы, калядоўшчыкі, каляды
у беларусі, стыль жыцця, культура, брэсцкая вобласць, пінскі раён, святочныя і выхадныя дні, святы, калядоўшчыкі, каляды
Каляды на Палессі: зорка з вобразам Багародзіцы, Каза і багаты стол
08:58 09.01.2017 (абноўлена: 16:49 05.12.2022) Як адзначылі Каляды ў вёсках Пінкавічы і Охава Брэсцкай вобласці, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Калядоўшчыкі хадзілі па хатах, пераапранутыя Казой і Мядзведзем, спявалі калядныя песні, танцавалі і частаваліся.

Каляды ў вёсцы Охава Брэсцкай вобласці пачынаюць святкаваць 7 студзеня.

Калядоўшчыкі збіраюцца "валачыцца па хатах".

На Каляды ходзяць пераапранутыя рознымі татэмнымі жывёламі і птушкамі - казой, мядзведзем, ваўком, буслом.

Каза - галоўны герой калядных абрадаў - яна падае на падлогу, знясілеўшы ад голаду, і просіць пачастункі.

Яркае сонца і моцны мароз толькі паляпшаюць святочны настрой.

Калядоўшчыкі адпраўляюцца далей у шлях па вёсцы.

Абавязковы атрыбут калядоўшчыкаў - Віфлеемская зорка. У вёсцы Охава Брэсцкай вобласці яна з вобразам Багародзіцы.

Казе "перапала" - яе частуюць цукеркамі.

Жыхары Охава рады вясёлым гасцям.

Гаспадары павінны абавязкова адарыць калядоўшчыкаў, інакш шчасця не будзе.

Апошні (і вельмі ўдалы) прыпынак - мясцовая крама.

Спявалі калядныя песні: Дзева Марыя сына нарадзіла, у яслі паклала, сенам прытрусіла Гасподняга сына.

Затым ідзе традыцыйны пачастунак - пост скончаны.

У вёсцы Пінкавічы Брэсцкай вобласці таксама хадзілі валачобнікі па хатах.

Якія ж калядныя гулянні без музыкі і танцаў?

За песні і танцы гаспадары частуюць блінамі.

Калядныя абрады патроху адраджаюцца ў Беларусі - не толькі ў вёсках, але і ў горадзе.