Упершыню такі флэшмоб адбыўся ў 2002 годзе ў Нью-Ёрку. Пасля гэтага ідэю падхапілі больш за шэсць дзясятка гарадоў "Старога свету". І калі ў першым "Дні без штаноў" удзельнічалі ўсяго сем чалавек, то цяпер шэрагі актывістаў налічваюць больш за чатыры тысячы маладых людзей.
Ідэя флэш-мобу заключаецца ў тым, што ўдзельнікі з'яўляюцца ў грамадскіх месцах толькі ў верхняй вопратцы, без штаноў або спадніц. Па словах удзельнікаў акцыі, іх мэта — развесяліць людзей навакол, падняць настрой сабе і іншым людзям, а таксама разбавіць штодзённую руціну.