Прэзідэнт памяняў правілы прыёму ў ВНУ і ССНУ

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкПадача дакументаў на ЦТ
Падача дакументаў на ЦТ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цяпер ЦТ можна будзе здаваць па чатырох прадметах, а сертыфікаты тэставання будуць сапраўдныя на працягу двух гадоў.

МІНСК, 9 сту — Sputnik. Правілы прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі змяняюцца ў Беларусі ў адпаведнасці з указам прэзідэнта РБ Аляксандра Лукашэнкі.

Як паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы, галоўныя змены тычацца ЦТ: зараз тэставанне можна будзе здаваць па чатырох прадметах, таксама магчыма пашыраць тэрмін дзеяння сертыфікатаў ЦТ, а рэзервовых дзён будзе больш.

"У адпаведнасці з дакументам уводзяцца льготы для профільных класаў педагагічнага кірунку пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці: залічэнне на дзённую бюджэтную форму атрымання вышэйшай педагагічнай адукацыі выпускнікоў такіх класаў па выніках сумовы, пры гэтым тэрмін наступнай абавязковай працы па размеркаванні складзе не менш за пяць гадоў", — распавялі ў прэс-службе.

Будуць створаны і роўныя ўмовы конкурсу пры паступленнi на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці ва ўсе ўстановы вышэйшай адукацыі.

"Для тых, хто паступае ў скарочаны тэрмін ва ўстановы вышэйшай адукацыі ўсіх профіляў прадугледжаны два ўступныя іспыты па дысцыплінах вучэбнага плана сярэдняй спецыяльнай адукацыі, што вызначаюцца прыёмнай камісіяй ВНУ", — адзначылі ў прэс-службе.

Былі ўдакладнены таксама прэзідэнтам асобныя працэдурныя і тэхнічныя пытанні прыёмнай кампаніі.

Шэраг змяненняў у правілы прыёму анансаваў яшчэ ў мінулым годзе былы міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў. На гэтых зменах рэформа прыёму ў ВНУ не спыніцца — цяпер прапрацоўваецца механізм незалежнага выпускнога экзамену са школ, а таксама вядуцца размовы аб магчымай адмене ЦТ па гуманітарных прадметах.

Стужка навiн
0