Амерыканскія войскі не дададуць бяспекі Еўропе

© Flickr / U.S. Army Europe ImagesПольскія вайскоўцы ў складзе Сіл рэагавання НАТА
Польскія вайскоўцы ў складзе Сіл рэагавання НАТА - Sputnik Беларусь
Размова карэспандэнта радыё Sputnik з незалежным польскім публіцыстам Марыюшам Альшэўскім.

— Гэта адбылося. 250 амерыканскіх вайскоўцаў ужо знаходзяцца на польскай зямлі. Гэта толькі невялікая частка бранятанкавай брыгады, якая, відаць, павінна ўмацаваць усходні фланг НАТА. Вы ўжо адчуваеце сябе ў большай бяспецы ў сувязі з гэтым?

Меркаванне еўрапейцаў і амерыканцаў аб адкрыцці камандных пунктаў НАТА на тэрыторыі Еўропы - Sputnik Беларусь
Інфаграфіка
Як адкрыццё камандных пунктаў НАТА адаб’ецца на бяспецы Еўропы

— Маё пачуццё бяспекі фарміруецца зусім з іншых абставінаў, у адрозненне ад таго, як сабе думаюць у штабе Паўночнаатлантычнага альянсу. Тым не менш, я разумею, што гэта апошні падарунак прэзідэнта Абамы для гэтай часткі Еўропы. Але я хачу падкрэсліць, што брыгада, якая размяшчаецца ў Польшчы, міру гэтай частцы Еўропы не дадасць.

— Амерыканцы павінны былі прыбыць у канцы студзеня, але Барак Абама вырашыў паскорыць гэтую аперацыю. У Маскве не выключаюць, што пры Дональдзе Трампе, які меў намер скараціць фінансаванне праграм НАТА, рашэнне будзе перагледжана.

— Вось таму я і думаю, што амерыканцаў трэба прыняць вельмі цёпла ў гэтыя надзвычай халодныя ў Польшчы дні, таму што хутка мы развітаемся з імі вельмі горача. І было б выдатна, каб за гэты кароткі перыяд знаходжання на польскай зямлі яны добра запомнілі нашу гасціннасць. Я б нават пайшоў далей па гэтым пытанні — вельмі цікава, пра што ў цяперашні час думаюць у Злучаных Штатах. Гэта тычыцца дыскусіі на тэму новага геапалітычнага парадку і распрацоўкі новай амерыканскай стратэгіі для пераадолення праблем, з якімі сутыкнуцца ЗША ў бліжэйшыя 20-30 гадоў.

Уладзімір Макей у Польшчы падчас афіцыйнага візіту - Sputnik Беларусь
Кіраўнік МЗС Беларусі: мы хацелі б адкрытага дыялогу паміж НАТА і Расіяй

Я маю на ўвазе дыскусію, якая ўнясе карэктывы ў бягучую пазіцыю ЗША у адносінах да Расіі. Напрыклад, тыя ж самыя людзі, якія падтрымлівалі Рональда Рэйгана на пасадзе прэзідэнта і якія мелі крайне антікамуністычныя погляды, зараз цалкам змянілі сваё стаўленне да Расіі. Расія ўяўляецца ім як краіна, якая парвала з камунізмам і якая зараз стаіць на платформе антылібералізма нейкіх хрысціянскіх асноў.

Настаў час пакласці канец падзелу свету па восі Усход-Захад. У ЗША правялі апытанне сярод прыхільнікаў рэспубліканцаў, і толькі 16% з іх выказаліся за працяг санкцый супраць Расіі. Гэта значыць, у амерыканскай знешняй палітыцы будуць сур'ёзныя зрухі. Чаму я пра гэта кажу?

Знешняя палітыка — гэта як раз тая сфера, дзе прэзідэнт ЗША Дональд Трамп можа зрабіць вельмі шмат. Я думаю, што сігналы, што пасылаюцца яго асяроддзем, паказваюць на тое, што карэкціровак будзе шмат. Барак Абама з усіх сіл імкнецца дапячы Трампу і наставіць яму перашкодаў, каб таму прыйшлося стартаваць з нявыгоднай пазіцыі. Але гэта ўнутраная справа ЗША.

— Вернемся на польскую зямлю. Кіруючая партыя ПіС (PiS — "Права і справядлівасць"), а з ёй і Платформа (РО — "Грамадзянская Платформа"), якая прайграла выбары, спрачаюцца, каму належыць заслуга ў тым, што што што чужыя вайскоўцы ўжо знаходзяцца ў Польшчы. Інтэрнэт-карыстальнікі на розных форумах не спяшаюцца выказваць радасць з гэтай нагоды, хутчэй, наадварот…

— Думаю, што Польша не павінна імкнуцца прыняць замежнае войска на сваёй тэрыторыі. Польшча павінна імкнуцца стварыць моцную сучасную армію, якая будзе ў стане абараніць межы сваёй дзяржавы. 38-мільённы народ павінен мець такую армію.

Меркаванне еўрапейцаў аб неабходнасці стварэння арміі ЕС - Sputnik Беларусь
Інфаграфіка
Ці патрэбна Еўрасаюзу свая армія?

Нажаль, адна з нашых нацыянальных рыс заключаецца ў тым, што мы ўвесь час аглядваемся на іншых. А гэтыя аглядкі на ваенны барак могуць аслабіць тэндэнцыю апошніх гадоў — мадэрнізацыю польскіх УС, станаўленне на ногі добра падрыхтаваных салдат, заданні, адэкватныя выклікам, з якімі Польшча сутыкнецца ў найбліжэйшыя гады — усё гэта я ацэньваю станоўча.

Сённяшнія сваркі паміх PiS і PO безсэнсоўныя. Я ўвогуле не бачу паміж імі розніцы. Паглядзім, што будзе, калі амерыканская адміністрацыя скажа,што час ратацыі прайшоў "дзякуй, мы вас больш не патурбуем". Вось тады і пачнецца паміж імі гонка, хто каму вінен. Так што я не прыпісваў нікому заслуг. Хутчэй, папракнуў бы, што ў Польшчы дагэтуль няма незалежнай знешняй палітыкі.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі