МІНСК, 10 сту — Sputnik. Беларуская дзяржаўная філармонія 12 студзеня ў дзень народзінаў Уладзіміра Мулявіна на сцэне Белдзяржфілармоніі ладзіць гала-канцэрт у гонар юбілея песняра.
Па традыціі на сцэне выступіць Дзяржаўны ансамбль "Песняры", творчасць якога неразрыўна звязана з імем Уладзіміра Мулявіна. Прагучаць упадабаныя мільёнамі слухачоў песні кампазітара "Александрынам", "Завушніцы", "Калядачкі", "Слуцкія ткачыхі", "Чырвоная ружа", яго апрацоўкі беларускіх народных песень "Касіў Ясь канюшыну", "Як я ехаў ды сам з сабою", "А ў полі вярба" і іншыя творы.