ДПК Беларусі гатовы да ўвядзення 5-дзённага бязвізавага рэжыму

© Sputnik / Виктор ТолочкоАэрапорт
Аэрапорт - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларусь не будзе абмяжоўваць колькасць 5-дзённых бязвізавых паездак для грамадзян больш чым 80 краін свету.

МІНСК, 10 сту — Sputnik. Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі гатовы да ўвядзення 5-дзённага бязвізавага рэжыму для грамадзян больш чым 80 краін свету, паведаміў начальнік упраўлення пагранічнага кантролю Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Алег Ляшук.

Напярэдадні кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які дазваляе грамадзянам 80 краін бязвізавы ўезд у Беларусь на тэрмін не больш за пяць сутак праз пункт пропуску "Нацыянальны аэрапорт Мінск".

"Мы гатовыя да любога павелічэння турыстычнага патока. Наша аўтаматызаваная сістэма ўжо можа лічыць 5 сутак з моманту прыбыцця на тэрыторыю Беларусі", — сказаў Ляшук на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БелТА ў аўторак.

Паводле яго слоў, тэрмін пяць сутак памежнікі будуць удакладняць па адзнаках у пашпартах і міграцыйных картах, а дакументам для бязвізавага знаходжання ў краіне з'яўляецца толькі агульнаграмадзянскі пашпарт. Ляшук дадаў, што калі пры страце дакумента тэрмін знаходжання перавысіць пяць сутак, грамадзянін павінен будзе звярнуцца ў органы ўнутраных спраў за выязной візай.

У сваю чаргу начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун сказаў, што парушэнне замежнымі грамадзянамі пяцідзённага тэрміну знаходжання ў Беларусі без візы пацягне папярэджанне або накладанне штрафу.

Непажаданыя замежнікі ў РФ не трапяць

Бягун таксама падкрэсліў, што Расіі не варта баяцца — непажаданыя грамадзяне на яе тэрыторыю не трапяць.

Будынак Нацыянальнай бібліятэкі і помнік Францыску Скарыне - Sputnik Беларусь
Што паглядзець у Беларусі: топ месцаў ад замежнікаў

"Ужо дзейнічае пагадненне, у адпаведнасці з якім абвешчаныя непажаданымі ў Расіі асобы не могуць трапіць на тэрыторыю Беларусі", — сказаў Бягун.

Ён таксама дадаў, што ў цяперашні час Мінск і Масква рыхтуюць план мерапрыемстваў, сярод якіх інтэграцыя інфармацыйных рэсурсаў, сумесны кантроль за знаходжаннем іншаземцаў і асоб без грамадзянства.

Прадстаўнік МУС адзначыў, што замежнікі могуць звяртацца ў органы ўнутраных спраў Беларусі, на працягу трох дзён ім будзе прадастаўлена інфармацыя аб тым, ці змогуць яны перасекчы мяжу рэспублікі.

Начальнік упраўлення пагранічнага кантролю Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Алег Ляшук нагадаў, што "у нас няма па вызначэнні пагранічнага кантролю з расійскім бокам". "Але на сёння ў нас ёсць механізм адсочвання такіх таварышаў, якія нам не таварышы", — сказаў на заканчэнне ён.

Стужка навiн
0