МІНСК, 11 сту — Sputnik. Незвычайны матч адбудзецца на гэтым тыдні паміж расійскімі і кітайскімі хакеістамі. Спартсмены сустрэнуцца не на стадыёне, а на рацэ. Таўшчыня лёду на Амуры дазволіць правесці сяброўскі матч 14 студзеня, паведамляе РІА "Новости".
Ратавальнікі пошукава-выратавальнага атрада горада Благавешчанска пад кантролем дзяржаўнага інспектара ГУМНС двойчы праводзілі замеры лядовага пакрыцця. "На сённяшні дзень яго таўшчыня больш за 50 сантыметраў. Чарговы раз праверым таўшчыню лёду напярэдадні матчу, 13 студзеня", — паведамілі выратавальнікі.
Міжнародны сяброўскі матч "Садружнасць" будзе прысвечаны 70-годдзю расійскага хакею.