МІНСК, 11 сту — Sputnik. З вадаёмаў Мінска ў птушак найбольш папулярнае вадасховішчы Крыніца, тут яны і зімуюць. Гэтае месца птушкі абралі невыпадкова — вадасховішча ніколі не замярзае поўнасцю, паведамляе газета "Мінскі кур'ер".
Арнітолагі сцвярджаюць, што лебедзі і качкі добра пераносяць холад і могуць падоўгу нерухома сядзець на вадзе. Так што не варта спрабаваць іх ратаваць, а тым больш выходзіць да птушак на лёд.
Не варта і штодня падкормліваць птушак. Па парадах Інстытута заалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, падкормку вадаплаўнай птушкі трэба праводзіць, толькі калі тэмпература паветра апускаецца ніжэй за мінус 15 градусаў.
У моцны мароз ім на падмогу прыходзяць працаўнікі "Мінскай лесапаркавай гаспадаркі", якія і падкормліваюць птушку ў месцах скаплення.