Радыё

Лукашэнка: незалежная Беларусь - не па душы многім

© Photo : пресс-служба президентаПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння прэмій "За духоўнае адраджэнне"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння прэмій За духоўнае адраджэнне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Агульная задача нацыі - зберагчы незалежнасць краіны, заявіў прэзідэнт Беларусі на цырымоніі ўручэння прэмій "За духоўнае адраджэнне" і "Беларускі спартыўны Алімп".
Лукашенко: независимая Беларусь - не по душе многим

Цырымонія ўручэння прэмій "За духоўнае адраджэнне" і спецпрэмій прэзідэнта адбылася ў аўторак у Мінску. Падчас уручэння высокіх узнагарод Аляксандр Лукашэнка выступіў з традыцыйнай прамовай, у якой падкрэсліў, што сіла духу і адзінства — менавіта тыя асновы, без якіх не выжыць у сучасным свеце.

"Сённяшнія пакаленні ўвасобілі ў жыццё шматвяковую мару нашых продкаў — стварылі першую ў гісторыі незалежную беларускую дзяржаву. І сёння наша агульная задача — зберагчы краіну і перадаць яе свабоднай і незалежнай тым, хто прыйдзе пасля нас", — сказаў прэзідэнт, якога цытуе тэлеканал АНТ.

Лукашэнка адзначыў, што дастаткова вялікая колькасць людзей у свеце нядобразычліва ставіцца да незалежнасці Беларусі, якую краіна атрымала ў пачатку 1990-х гадоў, і да гэтага часу знаходзяцца тыя, хто спрабуе прадставіць беларусаў "людзьмі без роду і племені". "З'яўленне такіх галасоў зусім невыпадкова. Незалежная Беларусь, якая жыве сваім розумам і працай, не па душы многім. Прызначэнне сапраўднага творцы — супрацьстаяць любой хлусні, любой фальшы і крывадушнасці", — дадаў Лукашэнка. Прамову прэзідэнта Беларусі на цырымоніі ўручэння прэмій "За духоўнае адраджэнне" слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0