Як пад Лепелем Цярэшку жанілі - унікальны абрад на Каляды
Як пад Лепелем Цярэшку жанілі - унікальны абрад на Каляды
Sputnik Беларусь
Старадаўні народны абрад "Жаніцьба Цярэшкі" - гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, якая прэтэндуе на ўключэнне ў Спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА. 11.01.2017, Sputnik Беларусь
Старадаўні народны абрад "Жаніцьба Цярэшкі" - гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, якая прэтэндуе на ўключэнне ў Спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА.
У даўнія часы гэта вясёлая гульня праводзіліся падчас Калядаў. На адзін вечар кожны малады хлопец станавіўся Цярэшкай і выбіраў сабе спадарожніцу. А потым усё "пары" гулялі жартоўнае вяселле з песнямі, танцамі пад гармонік і з вясёлымі гульнямі.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як прайшоў адноўлены абрад "Жаніцьба Цярэшкі" у аграсядзібе "Люкжына" ў вёсцы Новае Лядна.
"Матка" бярэ за руку хлопца, "бацька" - дзяўчыну, выводзяць іх у цэнтр, маладыя выпіваюць прапанаваную чарку і далей пад "Лявоніху" спачатку "матка" танчыць з хлопцам, "бацька" - з дзяўчынай, а затым пары мяняюцца, у выніку чаго дзяўчына ўжо танчыць са сваім хлопцам. Пасля гэтага лічыцца, што пара ажанiлася.
Потым для маладых пачынаецца іншае выпрабаванне: пасярэдзіне "залы" ставiцца доўгая лаўка, маладыя садзяцца спіной адзін да аднаго і па сігналу павінны павярнуць галаву налева або направа для пацалунку.
Для "жаніхоў" прыгатавана і больш сур'ёзнае выпрабаванне: "нявеста" ўзбіраецца вышэй - на лаву. Побач становяцца памагатыя "жаніха", падстаўляюць рукі. "Малады" павінен разбегчыся, ускочыць на падстаўленыя рукі і пацалаваць сваю "маладую".
Абрад "Жаніцьба Цярэшкі" праводзіцца ў вёсках Лепельскага раёна. Ён - гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, якая прэтэндуе на ўключэнне ў Спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА.
Абрадавыя гульні ў Беларусі сёння мала дзе захаваліся ў тым выглядзе, у якім былі першапачаткова. Таму так і цэняцца сярод прыхільнікаў захавання традыцый.