Невядомы партрэт Янкі Купалы прэзентавалі ў Мінску

© Sputnik / Марина СеребряковаСтаршыня "Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусы Расіі" Сяргей Кандыбовіч
Старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусы Расіі Сяргей Кандыбовіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Невядомы партрэт Янкі Купалы работы славутага рускага мастака Івана Паўлава ў дар музею перадаў Сяргей Кандыбовіч.

МІНСК, 11 сту — Sputnik. Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы распачаў урачастыя мерапрыемствы ў гонар адкрыцця 135-га, юбілейнага года з дня нараджэння першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Невядомы партрэт Янкі Купалы работы славутага рускага мастака Івана Паўлава ў дар музею перадаў старшыня "Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Расіі" Сяргей Кандыбовіч.

Год культуры працягнецца ў выбітных імёнах

Пад час прэзентацыі міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў сказаў, што, на яго думку, Год культуры працягваецца ў выбітных імёнах і нават зорках. Ён нагадаў, што псеўданім Янкі Купалы звязаны непасрэдна з Купаллем — святам самай гарачай летняй пары і кветкі, якая прыносіць шчасце.

© Sputnik / Марина СеребряковаБарыс Святлоў падчас прэзентацыі патрэта Янкі Купалы
Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў  - Sputnik Беларусь
Барыс Святлоў падчас прэзентацыі патрэта Янкі Купалы

"Для мяне Янка Купала заўсёды быў узорам і прыкладам самаадданага служэння Радзіме. Яго іпастась і паэта, і грамадскага дзеяча, які ў сваёй творчасці імкнуўся да таго, каб вярнуць Беларусі як краіне, як народу яго пачэснае месца сярод іншымі народамі свету. Гэта найвыбітнейшае дасягненне, за якое мы павінны паўсядзённа дзякаваць Янке Купале", — адзначыў мініст культуры.

Па яго словах, постаць народнага паэта выходзіць за межы Беларусі і нават Польшча, Расія, Украіна, Славакія, Эстонія і таксама Татарстан адзначаць юбілей беларускага паэта.

Сяргей Кандыбовіч у сваю чаргу нагадаў, што ў цяжкі час Вялікай Айчыннай вайны менавіта мястэчка Пячышчы, якое знаходзіцца ў Татарстане, дало прыют Янке Купале.

Таксама, па яго словах, беларусы Расіі ўжо не першы раз перадаюць у дар беларускім культурным установам каштоўныя экспанаты. Так, раней музей горада Магілёва атрымаў у падарунак том Статута Вялікага Княства Літоўскага.

"У мінулым годзе ў музей гісторыі Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь мы перадалі кіцель генералісімуса Сталіна. Мы лічым сваім сыноў'ім абавязкам падтрымліваць культуру сваёй Радзімы", — адзначыў Сяргей Кандыбовіч.

Янка Купала — "беларускі Лермантаў"

Старшыня Пастаяннай каміісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк заявіў, што ў беларускім нацыяльным іканастасе ёсць тры велічныя постаці, без якіх няма беларускай мовы, няма разумення экзістэнцыі быцця беларускага народа, няма асэнсавання яго суб'ектнасці.

"Гэта Багдановіч, Купала, Колас. Гэта наша троіца. Гэта нашых тры вялікіх сыны, без якіх нас бы сёння не было. Гэта людзі, якія паўсталі пасля перыяду заняпаду нашай традыцыі і культуры, калі нас ужо па азначэнні не павінна было быць", — адзначыў дэпутат.

© Sputnik / Марина СеребряковаІгар Марзалюк на прэзентацыі патрэта Янкі Купалы
Старшыня Пастаяннай каміісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк  - Sputnik Беларусь
Ігар Марзалюк на прэзентацыі патрэта Янкі Купалы

Па яго словах, пасля Багдановіча, Купалы і Коласа ўжо немагчыма казаць, што няма беларускай нацыі, няма беларускай культуры і літаратуры. Янка Купала стварыў гісторыю і суб'ектнасць Беларусі.

Ігар Марзалюк сказаў, што "калі параўноўваць, то "беларускі Пушкін" — гэта Якуб Колас. Ён такі моцны, віруючы, праваслаўны. А з другога боку такі вытанчаны "беларускі Лермантаў" — наш Янка Купала".

Беларускі дэпутат зрабіў асаблівы акцэнт на тым, што, на яго думку, "Янка Купала стварыў код-парадыгму, які не дазваляе Беларусі памерці".

Нечаканая знаходка маскоўскага аўкцыёна

Пра абставіны, якія дазволілі вярнуць шырокай грамадскасці партрэт беларускага паэта, спецыяльна для Sputnik распавёў Сяргей Кандыбовіч.

© Sputnik / Марина СеребряковаСяргей Кандыбовіч на прэзентацыі патрэта Янкі Купалы
Старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусы Расіі Сяргей Кандыбовіч - Sputnik Беларусь
Сяргей Кандыбовіч на прэзентацыі патрэта Янкі Купалы

— У Маскве на аўкцыён быў выстаўлены цэлы пакет гравюр мастака Івана Паўлава, які дастаткова вядомы ў Расіі і Савецкім саюзе. Пад час аўкцыёну звярнулі ўвагу на адну выяву — гэта гравюра партрэта. Аказалася, што гэта невядомая работа 1931 года, дзе намаляваны Янка Купала. У мінулым годзе летам мы вырашылі, што будзе правільна, калі гэты партрэт займе месца ў музеі ў Мінску. Мы прынялі ўдзел у аўкцыёне і вырашылі гэтае пытанне. Ужо потым да нас неаднарозова звярталіся з просьбаю прадаць менавіта патрэт Купалы. Але партрэт у Мінску.

Стужка навiн
0