МІНСК, 12 сту — Sputnik. З 16 па 22 траўня ў Гомелі адбудзецца ХIII Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва "Славянскія тэатральныя сустрэчы".
У гэтым годзе фестываль будзе праходзіць пад дэвізам "Тэатр — будучаму". Плануюцца спектаклі, створаныя маладымі аўтарскімі калектывамі, артыстамі, рэжысёрамі, мастакамі, а таксама якія маюць мэтавую накіраванасць для маладой аўдыторыі гледачоў.
Аргкамітэт прапаноўвае тэатральным калектывам накіраваць да 28 лютага заяўку на электронны адрас gomeldrama@mail.gomel.by.
Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва "Славянскія тэатральныя сустрэчы" вядзе сваю гісторыю з 1983 г. Цэнтрамі фестывалю сталі гарады Гомель (Рэспубліка Беларусь), Бранск (Расія) і Чарнігаў (Украіна).
За гэты час фестываль прымаў вядучыя тэатральныя калектывы Мінска, Кіева, Санкт-Пецярбурга, Масквы, Кішынёва, Адэсы і іншых гарадоў.