Партрэт Міная Шмырова - знаходка Віцебскага краязнаўчага музея

© Photo : з архіва музеяВыстава Віцебскага раённага краязнаўчага музея
Выстава Віцебскага  раённага краязнаўчага музея - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей адкрыў выставу папаўненняў 2016 года, сярод якіх самай каштоўнай знаходкай лічаць партрэт Міная Шмырова пэндзля Пятра Явіча.
МІНСК, 12 сту — Sputnik. Радыёла "Мелодыя" савецкіх часоў, манеты 1733 года, запалкавыя карабкі, віншавальныя паштоўкі. Гэтыя экспанаты можна пабачыць на выставе апошніх паступленняў музея.
Галоўнай знаходкай супрацоўнікі Віцебскага раённага краязнаўчага музея лічаць партрэт бацькі Міная пэндзля Пятра Явіча.
"Па-першае, таму што гэта легендарны камбрыг бацька Мінай, па-другое, таму што напісаў карціну вядомы мастак, вучань Юдэля Пэна Пётр Явіч", — паведаміла Sputnik старшы навуковы супрацоўнік музея Ганна Ліпава.
Падчас падрыхтоўкі выставы супрацоўнікі даведаліліся пра невядомы раней факт: вядомы мастак пахаваны ў Віцебскім раёне.
Выстава будзе працаваць у музеі да канца студзеня.
Стужка навiн
0