МІНСК, 12 сту — Sputnik. Выстава карцін масквічкі Алены Краснашчокавай "Транзіт Расія — Беларусь" адкрылася ў галерэі мастацтваў ім. В. С. Садзіна ў Слуцку.
Мастачка, якая нарадзілася ў Слуцку, каля 20 гадоў жыве ў Маскве. Вучаніца мастака Уладзіміра Сцяпанавіча Садзіна, удзельніца шматлікіх выстаў, а сваю чарговую, на малой радзіме, прысвяціла 900-годдзю роднага горада і сваёй сястры Людміле Анатольеўне Дзідэнка. Пра сваю творчасць жанчына кажа: "Я ствараю настрой".
Каля 20 гадоў Алена Краснашчокава жыве і працуе ў Маскве, яна прыняла ўдзел больш чым у 150 выстаўках, звыш 30 — яе персанальныя. Яе работы ёсць у дзяржаўных і прыватных калекцыях у Германіі, Ізраілі, Англіі, Расіі і іншых краінах.
Жанчына падтрымлівае сувязь з землякамі, з'яўляецца членам грамадскай арганізацыі беларусаў у Маскве і Маскоўскай вобласці, удзельнічае ў мерапрыемствах арганізацыі. У бліжэйшых планах — персанальная выстаўка ў Маскве ў Пасольстве Беларусі ў Расіі.
Слуцкаму краязнаўчаму музею Алена Анатольеўна перадала карціну "Прысвячэнне Слуцку — 900 год", два творы — для аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Слуцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.