МІНСК, 13 сту — Sputnik. У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь на Стары Новы год у восьмы раз пройдзе традыцыйны Вялікі навагодні баль.
Абавязковай умовай для ўдзельнікаў балю з'яўляецца дрэс-код: дамам неабходна з'явіцца ў вячэрняй або бальнай сукенцы, мужчынам — у смокінгу або элегантным касцюме.
Рэжысёры — уладальнік медаля Францыска Скарыны Галіна Галкоўская, Алена Медзякова, Дар'я Пататурка. Балетмайстар-пастаноўшчык — заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Юлія Дзятко.
Пачатак танцавальнай праграмы — 13 студзеня ў 21:00. Квіткі яшчэ можна набыць у касе.