"Аранжавы" снегапад пакуль не стварыў праблем энергетыкам

© Sputnik / Виталий Тимкив / Перайсці ў медыябанкЭлектрычная падстанцыя
Электрычная падстанцыя - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На большай частцы тэрыторыі рэспублікі ў суботу сіноптыкі прагназуюць моцны мокры снег.

МІНСК, 14 сту — Sputnik. Моцны снегапад, які прагназавалі сіноптыкі, пакуль не стварыў праблем з электразабеспячэннем населеных пунктаў краіны, паведамілі ў ДВА "Белэнерга".

"Сітуацыя з электразабеспячэннем нармальная. Па стане на 06:00 14.01 адключаных населеных пунктаў няма", — паведаміла прэс-служба "Белэнерга" ў афіцыйным Twitter-акаўнце.

Зіма - Sputnik Беларусь
Рабаў: у суботу моцны мокры снег, у панядзелак пахаладае

На суботу па краіне ў сувязі з моцным снегападам быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Сіноптыкі прагназавалі, што раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, месцамі ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях пройдзе моцны мокры снег.

У асобных раёнах магчыма наліпанне мокрага снегу, а таксама слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы ўмераны, па ўсходзе — парывісты.

Максімальная тэмпература паветра —3..+2 °C.

У Мінску таксама прагназуецца снег, часам моцны, наліпанне мокрага снегу, слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра будзе вагацца ад нуля да мінус двух.

Стужка навiн
0