Радыё

Чытаем са Sputnik: паэзія Канстанцыі Буйло

© Public DomainКанстанцыя Буйло
Канстанцыя Буйло - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У новай праграме "Чытаем са Sputnik" - успамін пра жыццёвы і творчы шлях Канстанцыі Буйло ў дзень нараджэння знакамітай паэткі.
Чытаем са Sputnik: паэзія Канстанцыі Буйло

Сёння спаўняецца 124 гады з дня нараджэння выбітнай беларускай паэткі Канстанцыі Буйло. Яна з'явілася на свет у горадзе Вільні ў сялянскай сям'і. У маладосці працавала настаўніцай, загадвала беларускай кнігарняй у Полацку, потым змяніла яшчэ некалькі пасад і прафесій, але на працягу ўсяго жыцця імкнулася да паэтычнай творчасці.

Кнігі выдадзеныя Марцінам Кухта - Sputnik Беларусь
Як адзін верш стаў гімнам Заходняй Беларусі

Менавіта Канстанцыю Буйло Максім Гарэцкі ў сваёй "Гісторыі беларускай літаратуры" назваў "найбольш выдатнай пасля Цёткі жаноцкай сілай ў нашай паэзіі".

У творчай калекцыі паэткі — шэраг зборнікаў вершаў, п'есы "Кветка папараці" і "Сягонняшнія і даўнейшыя". Многія вершы Канстанцыі Буйло пакладзены на музыку. Асабліва шырокую вядомасць займела песня "Люблю", якую сённяшнія слухачы лічаць народнай.

Даведацца больш цікавага пра жыццёвы і творчы шлях Канстанцыі Буйло і пачуць вершы вядомай паэткі можна ў аўдыёзапісе радыё Sputnik.

Стужка навiн
0