МІНСК, 14 сту — Sputnik. Расійскі касманаўт беларускага паходжання Алег Навіцкі, які знаходзіцца зараз на борце МКС, завёў старонку ў сацыяльнай сетцы Instagram.
Першы пост ён прысвяціў сваім калегам — астранаўтам Тома Пескэ і Шэйну Кімбро.
"Толькі што Тома і Шэйн завяршылі выхад у адкрыты космас", — напісаў Навіцкі.
Таксама касманаўт апублікаваў фатаграфіі запуску нанаспадарожнікаў з борта МКС, святкавання Старога Новага года і сумеснай вячэры з калегамі.