Відэа

Месца для бізнэсу: від на пляцоўку, дзе яшчэ знаходзіцца бальніца №2

Падпісацца
Пачаўся знос другой гарадской бальніцы ў Мінску, на месцы якой, магчыма, будзе пабудаваны гандлёва-забаўляльны цэнтр. Глядзіце, як выглядае будаўнічая пляцоўка з вышыні.

У канцы снежня мінулага года мэр Мінска Андрэй Шорац, выступаючы перад журналістамі, распавёў пра лёс некаторых сталічных будпляцовак, размешчаных у цэнтры горада. Старшыня Мінгарвыканкама закрануў, у прыватнасці, і пытанні аб далейшым лёсе 2-й гарадской клінічнай бальніцы.

Кран - Sputnik Беларусь
Стала вядома, што пабудуюць у Мінску ў 2017 годзе

Па словах Шорца, на месцы бальніцы, як і будынка ВДНГ, які таксама будзе знесены, будзе пабудаваны шматфункцыянальны гандлёва-забаўляльны цэнтр. Мэр адзначыў, што дамова з інвестарамі ўжо падпісана, у будаўніцтва будуць укладзеныя грошы кампаніі з ААЭ.

Раней паведамлялася, што гістарычныя будынкі, якія ўваходзяць у комплекс, не будуць знесены — іх упішуць у агульную канцэпцыю новага праекту. Працы па зносе працягнуцца да года.

Стужка навiн
0