Міністэрства адукацыі Беларусі прапануе спрасціць правілы прыёму ў школу дзяцей, якім спаўняецца пяць гадоў, гэта робіцца для спрашчэння адміністрацыйных працэдур, гаворыцца ў афіцыйным каментарыі Міністэрства адукацыі. А вось ці карысна для дзіцяці, якому яшчэ не споўнілася і шасці, уключацца ў школьны працэс навучання, мы пацікавіліся ў педагога пачатковых класаў і некаторых бацькоў вучняў пачатковых класаў.
"Паміж настаўнікамі часта ўзнікаюць спрэчкі аб тым, у якім узросце лепш пачынаць працэс школьнага навучання, і ўсе схільныя да таго, што толькі недзе ў шэсць з паловай гадоў дзеці гатовыя да навучальнага працэсу", — лічыць педагог.
Палітычны эксперт Сяргей Палагін перакананы, што школа — гэта цяжкі і напружаны працэс, і дзеці адчуваюць вельмі сур'ёзнае напружанне падчас вучобы.
"Калі дарослага чалавека сёння паставіць замест вучня 5-6 класа ліцэйскай адукацыі, то ён будзе адчуваць сябе вельмі няўтульна", — адзначыў Палагін.
Вядомы оперны спявак Эдуард Мартынюк, тата маленькай школьніцы, на ўласным вопыце пераканаўся, што фізічна і ў 6 гадоў дзіця можа быць не гатова да пачатку вучобы. "А тое, што раніцай прыходзіцца рана ўставаць, гэта вялікая нагрузка на дзіця, лічу, што пачынаць адукацыю ў 5 гадоў — гэта вельмі рана", — лічыць Мартынюк.
Суразмоўцы Sputnik аднадушна выказаліся і за вяртанне пяцібальнай сістэмы адзнак, што таксама з'яўляецца добрай нагодай для ўважлівага і шырокага абмеркавання ў грамадстве.
Абмен думкамі пра тое, ці варта аддаваць дзяцей у школу ў пяцігадовым узросце, — у аўдыёзапісе Sputnik Беларусь.