Каціная вернасць: Вугалёк знайшоў гаспадыню, нават калі яе не стала

© Sputnik / Констанция ЖдановскаяЧорны кот
Чорны кот - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кот Вугалёк пераехаў з Лідскага раёна ў Дзятлава разам з гаспадыняй, якая захварэла. А калі яна памерла - проста знік. Якім жа было здзіўленне родных жанчыны, якія засталі ката на могілках, куды ён працягвае рэгулярна наведвацца.

МІНСК, 15 сту — Sputnik. Гэтая гісторыя пачалася год таму, калі здарылася бяда. Пасля хваробы памерла жанчына, якую да сябе ў Дзятлава з Лідскага раёна забрала дачка.

Па адлегласці два раённыя цэнтры Гродзенскай вобласці знаходзяцца недалёка. Напрамкі — кіламетраў 50. Зразумела, гэта невялікая адлегласць. Аднак у гэтай гісторыі цікава не тое, што кот знайшоў шлях да дому, а што ён знайшоў магілку гаспадыні і рэгулярна яе наведвае.

© Photo : "Лидская газета", Вольга ЯхантаваСляды на могілках
Сляды на могілках - Sputnik Беларусь
Сляды на могілках

Знік Вугалёк хутка пасля пахавання, якое адбылося на радзіме жанчыны ў Лідскім раёне і на якое ката, зразумела, не бралі. А праз пэўны час родныя ўбачылі сляды ля магілы, ды і самога ката, які, аднак, да рук людзей не ідзе.

Жыве кот у пустым зараз доме на гарышчы, яго рэгулярна падкормлівае суседка, паведамляе "Лідская газета".

Сэрца ж пачынае шчаміць, калі бачыш на снезе на могілках свежыя сляды маленькіх лапак. Вугалёк наведваецца туды рэгулярна, прыходзіць і сядзіць, пэўна, моцна сумуе па гаспадыні.

Стужка навiн
0