МІНСК, 15 сту — Sputnik. Святы, прымеркаваныя да Сусветнага дня снегу, праходзілі па ўсіх гарадах краіны, аднак у Віцебску яны закранулі запланаваную сустрэчу з вядомым падарожнікам Сяргеем Лук'янавым, які на пару дзён затрымаўся на Віцебшчыне.
60-гадовы Сяргей Лук'янаў стартаваў у кругасветнае падарожжа ў красавіку 2015 года з Дварцовай плошчы Санкт-Пецярбурга, правёў 640 дзён у пешым кругасветным падарожжы.
Майстар спорту па спартыўнай хадзе, падарожнік-экстрэмал 13 студзеня прыбыў у Віцебск. Ён сустрэўся з сябрамі, адпачыў у лазні, а перад гэтым завітаў у Сянно — родны горад сваёй маці.
За падарожжа ў 23 тысячы кіламетраў Сяргей Лук'янаў стаптаў 10 пар абутку. У Санкт-Пецярбург ён плануе прыбыць 4 лютага — раней кругасветнае пешае падарожжа ём меркаваў завяршыць вясной.