Куды падзелася Палеская вобласць, а таксама Полацкая ды Беластоцкая

© Sputnik / Марина Серебрякова"Вялікі гістарычны атлас Беларусі"
Вялікі гістарычны атлас Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
15 студзеня 1938 года ў Беларусі ўпершыню з’явіліся вобласці, і было іх пяць: Віцебская, Гомельская, Мінская, Магілёўская і Палеская.

МІНСК, 15 сту — Sputnik. У Беларусі зараз 6 абласцей і 118 раёнаў. Аднак такі адміністрацыйны падзел быў не заўсёды, і пэўны час існавала Палеская і Полацкая, Баранавіцкая і Беластоцкая вобласці. Чаму сёння Sputnik вырашыў прыгадаць пра гэта? Таму што менавіта 15 студзеня 1938 года ў Беларусі ўпершыню з'явіліся вобласці, і было іх пяць: Віцебская, Гомельская, Мінская, Магілёўская і Палеская з цэнтрам у Мазыры.

Да гэтага часу Беларусь была падзелена на 13 акруг: Бабруйскую, Барысаўскую, Віцебскую, Гомельскую, Калінінскую, Мінскую, Магілёўскую, Мазырскую, Аршанскую, Полацкую, Рэчыцкую і Слуцкую.

У 1939 да пяці абласцей на далучаных землях Заходняй Беларусі былі ўтвораны Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская і Пінская вобласці. А 20 верасня 1944 года з'явіліся Бабруйская, Гродзенская і Полацкая, а Вілейская перайменавана ў Маладзечанскую.

У 1945 годзе большая частка Беластоцкай вобласці была перададзена Польшчы і вобласць ліквідавалі.

У студзені 1954 года скасаваны Баранавіцкая, Бабруйская, Пінская, Палеская і Полацкая, а 20 студзеня 1960 і Маладзечанская вобласці.

14 мая 1946 года Мінск аднесены да гарадоў рэспубліканскага значэння.

На сённяшні час самай вялікай па плошчы і па насельніцтву з'яўляецца Гомельская вобласць — 40,369 квадратных кіламетраў і 1 мільён 422 тысячы 941 чалавек.

У Мінску пражывае без малога два мільёны чалавек.

Стужка навiн
0