Апошняя беларуска пакінула Australian Open

© AFP 2024 / TOSHIFUMI KITAMURA Аляксандра Сасновіч
Аляксандра Сасновіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У першым крузе спаборніцтваў беларуская спартсменка ў двух сэтах саступіла прадстаўніцы Кітая.

МІНСК, 16 сту — Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (118-ы нумар сусветнага рэйтынгу) пацярпела паражэнне ў першым туры адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (Australian Open) і пакінула турнір, паведамляе Sputnik.

Першы ў 2017 годзе тэнісны турнір Вялікага шлема стартаваў 16 студзеня ў Мельбурне (Аўстралія). Сасновіч у першым крузе сустракалася з кітаянкай Чжан Шуай (23). Паядынак завяршыўся з лікам 0:6, 3:6. Раней з барацьбы выбылі Вольга Гаварцова, Вера Лапко, Арына Сабаленка — усе яны прайгралі ў кваліфікацыйных сустрэчах.

Такім чынам, Беларусь пазбавілася на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ўсіх прадстаўнікоў у жаночым адзіночным разрадзе.

Мужчыны таксама не змаглі працягнуць барацьбу: Уладзімір Ігнацік (191) і Ілля Івашка (176) былі слабейшыя за сваіх супернікаў па адборачным раўндзе.

Стужка навiн
0