Роўна 120 гадоў таму указам "Аб чаканцы і выпуску ў абарачэнне залатых манет" у Расійскай Імперыі быў усталяваны залаты стандарт рубля, каштоўны метал стаў адыгрываць ролю ўсеагульнага эквіваленту. "Залаты стандарт — гэта цэлая глава ў гісторыі развіцця сусветнай валютнай сістэмы. Да таго моманту не было магчымасці казаць менавіта аб сусветнай сістэме валют. Гэты этап характарызаваўся тым, што грошы былі прывязаныя да золата ў канкрэтным змесце", — распавёў Вячаслаў Ярашэвіч.
Па словах Вячаслава Ярашэвіча, "залаты стандарт" праіснаваў аж да пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя, калі на канферэнцыі ў Кінгстоне ад яго было вырашана адмовіцца, таму што ЗША апынуліся не ў стане падтрымліваць гэтую сістэму. З таго моманту існуе забарона аб прывязцы валют да золата. "Любая краіна, якая сёння хоча афіцыйна ўдзельнічаць у міжнародных фінансавых адносінах праз аўтарызацыю Міжнароднага валютнага фонду, не мае права прывязваць сваю валюту да золата. Яна можа трымаць сваю валюту да долара, да кошыка валют, да чаго заўгодна, але толькі не да золата", — сказаў Ярашэвіч. Поўную версію размовы з загадчыкам кафедры фінансаў міжнароднага ўніверсітэта МІПСА Вячаславам Ярашэвічам пра "залаты стандарт" рубля слухайце на радыё Sputnik Беларусь.