МІНСК, 16 сту — Sputnik. Няўстойлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў панядзелак 16 студзеня — тэмпература паветра складзе ад нуля да —4°C паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Раней Sputnik у Гідрамеце праінфармавалі, што ў бліжэйшыя дні тэмпература паветра апусціцца — у рэспубліку прыйдзе мароз. "Будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца", — сказалі ў Гідрамеце. Там таксама паведамілі, што максімальная тэмпература паветра складзе ад 0 да —4°C.
У Мінску чакаецца воблачна з праясненнямі, кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца, а максімальная тэмпература паветра — ад —1 да —3°C.