Знаёмства музыкаў NAVIband з Яўгенам Грышкаўцом адбылося выпадкова — майстар сучаснай драматургіі нечакана завітаў на гомельскі канцэрт артыстаў.
"Увесну мы гралі сольны канцэрт у Гомелі і нават і не ведалі, што тады ж у горадзе быў спектакль Грышкаўца, і ён — таксама выпадкова — завітаў на наш канцэрт. Мы заўважылі яго у зале і запрасілі на сцэну. Мы гралі, ен распавядаў штосьці цікавае. Канцэрт атрымаўся вельмі ўтульны", — распавёў Арцем Лук'яненка ў студыі радыё Sputnik.
З таго моманту артысты пачалі перапісвацца, і хутка ўзнікла ідэя стварыць сумесную песню. У выніку 16 снежня мінулага года свет убачыла вельмі лірычная кампазіцыя "Калыханка". Арцём і Ксенія нават не чакалі, што на гэтую кампазіцыю будзе такая неверагодная колькасць водгукаў.
"Яўген сам вельмі задаволены. Яму было вельмі важна, каб усе атрымалася. Для нас гэта вялікі крок наперад. Яўген казаў нам, што не жадае спыняцца і хоца яшчэ, пэўна, тры песні", — адзначыла Ксенія Жук.
"Акрамя таго, Яўген зараз працуе над новым спектаклем, прэм'ера якога пройдзе у Маскве ўвесну. І наша музыка прагучыць і там. Мы зараз працуем над гэтым і вельмі хвалюемся", — дадаў Лук'яненка.
Таксама музыкі гурта NAVI пацвердзілі свае планы распачаць новы год новым альбомам і абвесцілі дату яго выхаду.
"З-за таго, што зараз адбываецца з конкурсам "Еўрабачанне", нам вельмі важна сказаць усім людзям, што мы — людзі музыкі, а не людзі піара і іншых рэчаў. Таму мы прынялі рашэнне абвесціць, што наш новы альбом выйдзе ў свет раніцай 20 студзеня — у дзень нацыянальнага адбору, і будзе называцца "Ілюмінацыя", — распавёў Лук'яненка.
У новым альбоме гурта будзе 8 песень — 4 па-беларуску і 4 па-руску, сярод іх ёсць і песні, якія дагэтуль не гучалі на канцэртах. Са слоў музыкаў, назва альбома "Ілюмінацыя" абраная невыпадкова. Менавіта такое ўражанне пакідаюць пасля сябе песні, уключаныя ў альбом. Сярод іх, дарэчы, і кампазіцыя "Гісторыя майго жыцця", на якую летась музыкі знялі кліп.
Поўную версію размовы з салістамі NAVIband Ксеніяй Жук і Арцемам Лук'яненка пра новы альбом "Ілюмінацыя", супрацоўніцтва са знакамітым драматургам Яўгенам Грышкаўцом і ўдзел у нацыянальным адборы "Еўрабачання" — у аўдыёзапісу Sputnik Беларусь.