Фота

"Конікі" ў Давыд-Гарадку – сапраўдны карнавал на Каляды

Невядома з якіх даўніх часоў у Давыд-Гарадку на Каляды на Шчодры вечар 13 студзеня праводзіцца гэты абрад, якога больш нідзе няма. Толькі тут галоўным персанажам з'яўляецца Конь, а не Каза, як усюды.

Sputnik пашчасціла быць сведкам правядзення ўнікальнага старадаўняга абраду "Конiкi" ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Конiкаў робяць з двух лазовых круглых кошыкаў, прыбітых да каркаса з дошак або палак, галава з валёнка, абабітая белай тканінай і размаляваная, хвост з лёну.

Ездавы апранае гэтую канструкцыю на сябе, сам ён у капялюшы з пяром або ў шынялі.

Традыцыйныя маскі, якія суправаджаюць Каня з вершнікам, гэта Дзед і Баба, Мядзведзь, Воўк, Баран, Ліса і Заяц, Чорт і Баба Яга, Цыган і Цыганка з дзіцем, Смерць з касой, астролаг.

13 студзеня пасля абеду ўдзельнікі "Конікаў" пачынаюць збірацца ў якім-небудзь доме і пераапранацца ў карнавальныя касцюмы.

"Конік" з вершнікам, музыкі і іншыя персанажы са смехам і з музыкай выходзяць на вуліцы горада калядаваць, заходзяць у хаты, у якіх гарыць святло. Гаспадароў прывiтаюць песнямі, прамаўляюць добрыя пажаданні, а за гэта гасцей жыхары прымаюць з радасцю і адорваюць прадуктамі, алкаголем, грашыма.

© Sputnik Альфрэд Мікус"Конікі" ў Давыд-Гарадку - уникальны калядны абрад Палесся.
Конікі ў Давыд-Гарадку - Sputnik Беларусь
1/30
"Конікі" ў Давыд-Гарадку - уникальны калядны абрад Палесся.
© Sputnik Альфрэд МікусНевядома з якіх даўніх часоў у Давыд-Гарадку на Каляды на Шчодры вечар 13 студзеня праводзіцца гэты абрад, якога больш нідзе няма.
Конікі ў Давыд-Гарадку - Sputnik Беларусь
2/30
Невядома з якіх даўніх часоў у Давыд-Гарадку на Каляды на Шчодры вечар 13 студзеня праводзіцца гэты абрад, якога больш нідзе няма.
© Sputnik Альфрэд МікусКонiкаў робяць з двух лазовых круглых кошыкаў, прыбітых да каркаса з дошак або палак, галава з валёнка, абабітая белай тканінай і размаляваная, хвост з лёну.
Конікі ў Давыд-Гарадку - Sputnik Беларусь
3/30
Конiкаў робяць з двух лазовых круглых кошыкаў, прыбітых да каркаса з дошак або палак, галава з валёнка, абабітая белай тканінай і размаляваная, хвост з лёну.
© Sputnik Альфрэд МікусЕздавы апранае гэтую канструкцыю на сябе, сам ён у капялюшы з пяром або ў шынялі.
Конікі ў Давыд-Гарадку - Sputnik Беларусь
4/30
Ездавы апранае гэтую канструкцыю на сябе, сам ён у капялюшы з пяром або ў шынялі.
© Sputnik Альфрэд МікусSputnik пашчасціла быць сведкам правядзення унікальнага старадаўняга абраду "Конiкi" ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Конікі ў Давыд-Гарадку - Sputnik Беларусь
5/30
Sputnik пашчасціла быць сведкам правядзення унікальнага старадаўняга абраду "Конiкi" ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
© Sputnik Альфрэд МікусУмеюць тут людзі арганізаваць шчырыя народныя святы, паказаць сваю багатую і самабытную культуру!
Конікі ў Давыд-Гарадку - Sputnik Беларусь
6/30
Умеюць тут людзі арганізаваць шчырыя народныя святы, паказаць сваю багатую і самабытную культуру!
© Sputnik Альфрэд МікусУ мінулым годзе жыхары палескага мястэчка Давыд-Гарадок з размахам адсвяткавалі 100-годдзе самабытнага навагодняга абраду.
Конікі ў Давыд-Гарадку - Sputnik Беларусь
7/30
У мінулым годзе жыхары палескага мястэчка Давыд-Гарадок з размахам адсвяткавалі 100-годдзе самабытнага навагодняга абраду.
© Sputnik Альфрэд МікусУ Давыд-Гарадку спадзяюцца, што на працягу года абрад "Конікі" занясуць у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Конікі ў Давыд-Гарадку - Sputnik Беларусь
8/30
У Давыд-Гарадку спадзяюцца, што на працягу года абрад "Конікі" занясуць у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
© Sputnik Альфрэд Мікус13 студзеня пасля абеду ўдзельнікі "Конікаў" пачынаюць збірацца ў якім-небудзь доме і пераапранацца ў карнавальныя касцюмы.
Конікі ў Давыд-Гарадку - Sputnik Беларусь
9/30
13 студзеня пасля абеду ўдзельнікі "Конікаў" пачынаюць збірацца ў якім-небудзь доме і пераапранацца ў карнавальныя касцюмы.
© Sputnik Альфрэд Мікус"Конікі" у Давыд-Гарадку з'явіліся сто гадоў таму, калі ў мястэчку стаяў казацкі эскадрон.
Конікі ў Давыд-Гарадку - Sputnik Беларусь
10/30
"Конікі" у Давыд-Гарадку з'явіліся сто гадоў таму, калі ў мястэчку стаяў казацкі эскадрон.
© Sputnik Альфрэд МікусУ старых дакументах знайшліся звесткі, як у 1916 годзе ў мястэчку стаяў казацкі эскадрон.
Конікі ў Давыд-Гарадку - Sputnik Беларусь
11/30
У старых дакументах знайшліся звесткі, як у 1916 годзе ў мястэчку стаяў казацкі эскадрон.
© Sputnik Альфрэд МікусКазакі як маглі весялілі параненых байцоў, якія ляжалі ў шпіталі ў Давыд-Гарадку. Адзін з казакоў з'явіўся тады ў вобразе каня, зробленага з шынялю - магчыма, салдат аднавіў традыцыю яго роднай станіцы.
Конікі ў Давыд-Гарадку - Sputnik Беларусь
12/30
Казакі як маглі весялілі параненых байцоў, якія ляжалі ў шпіталі ў Давыд-Гарадку. Адзін з казакоў з'явіўся тады ў вобразе каня, зробленага з шынялю - магчыма, салдат аднавіў традыцыю яго роднай станіцы.
© Sputnik Альфрэд МікусЦяпер тут падчас калядных святаў галоўным персанажам з'яўляецца Конь, а не Каза, як усюды.
Конікі у Давыд-Гарадку - Sputnik Беларусь
13/30
Цяпер тут падчас калядных святаў галоўным персанажам з'яўляецца Конь, а не Каза, як усюды.
© Sputnik Альфрэд МікусЁсць сярод калядоўшчыкаў і анёл.
Конікі ў Давыд-Гарадку - Sputnik Беларусь
14/30
Ёсць сярод калядоўшчыкаў і анёл.
© Sputnik Альфрэд Мікус"Конік" з вершнікам, музыкі і іншыя персанажы са смехам і з музыкай выходзяць на вуліцы горада калядаваць.
Конікі ў Давыд-Гарадку - Sputnik Беларусь
15/30
"Конік" з вершнікам, музыкі і іншыя персанажы са смехам і з музыкай выходзяць на вуліцы горада калядаваць.
© Sputnik Альфрэд МікусТрадыцыйныя маскі, якія суправаджаюць Каня з вершнікам, гэта Дзед і Баба, Мядзведзь, Воўк, Баран, Ліса і Заяц, Чорт і Баба Яга, Цыган і Цыганка з дзіцем, Смерць з касой, астролаг.
Конікі ў Давыд-Гарадку - Sputnik Беларусь
16/30
Традыцыйныя маскі, якія суправаджаюць Каня з вершнікам, гэта Дзед і Баба, Мядзведзь, Воўк, Баран, Ліса і Заяц, Чорт і Баба Яга, Цыган і Цыганка з дзіцем, Смерць з касой, астролаг.
© Sputnik Альфрэд МікусАле робяць жыхары і такія ні на што не падобныя маскі.
Конікі ў Давыд-Гарадку - Sputnik Беларусь
17/30
Але робяць жыхары і такія ні на што не падобныя маскі.
© Sputnik Альфрэд Мікус"Конікі" заходзяць у хаты, у якіх гарыць святло.
Конікі ў Давыд-Гарадку - Sputnik Беларусь
18/30
"Конікі" заходзяць у хаты, у якіх гарыць святло.
© Sputnik Альфрэд МікусГаспадароў прывiтаюць песнямі, прамаўляюць добрыя пажаданні.
Конікі ў Давыд-Гарадку - Sputnik Беларусь
19/30
Гаспадароў прывiтаюць песнямі, прамаўляюць добрыя пажаданні.
© Sputnik Альфрэд МікусЗа гэта жыхары прымаюць гасцей з радасцю і адорваюць прадуктамі, алкаголем, грашыма.
Конікі ў Давыд-Гарадку - Sputnik Беларусь
20/30
За гэта жыхары прымаюць гасцей з радасцю і адорваюць прадуктамі, алкаголем, грашыма.
© Sputnik Альфрэд МікусСвята працягваецца на цэнтральнай плошчы горада з шэсцем масак, канцэртам, атракцыёнамі для дзяцей, продажам сувеніраў і прысмакаў, гарачых напояў.
Конікі ў Давыд-Гарадку - Sputnik Беларусь
21/30
Свята працягваецца на цэнтральнай плошчы горада з шэсцем масак, канцэртам, атракцыёнамі для дзяцей, продажам сувеніраў і прысмакаў, гарачых напояў.
© Sputnik Альфрэд МікусСамае цікавае - гэта маскі! Людзі робяць іх самастойна. Гэтая традыцыя перадаецца ў сям'і з пакалення ў пакаленне.
Конікі ў Давыд-Гарадку - Sputnik Беларусь
22/30
Самае цікавае - гэта маскі! Людзі робяць іх самастойна. Гэтая традыцыя перадаецца ў сям'і з пакалення ў пакаленне.
© Sputnik Альфрэд МікусАле ў апошнія гады адбываюцца істотныя змены, якія не ўсім падабаюцца.
Конікі ў Давыд-Гарадку - Sputnik Беларусь
23/30
Але ў апошнія гады адбываюцца істотныя змены, якія не ўсім падабаюцца.
© Sputnik Альфрэд МікусГубляецца аўтэнтычнасць абраду, звязаная з тым, што з'яўляецца шмат нетрадыцыйных масак, сучасных, і іх становіцца больш, чым традыцыйных абрадавых.
Конікі ў Давыд-Гарадку - Sputnik Беларусь
24/30
Губляецца аўтэнтычнасць абраду, звязаная з тым, што з'яўляецца шмат нетрадыцыйных масак, сучасных, і іх становіцца больш, чым традыцыйных абрадавых.
© Sputnik Альфрэд МікусАле галоўнае, што для ўсіх мясцовых жыхароў гэта свята, на якое збіраецца разам уся сям'я.
Конікі ў Давыд-Гарадку - Sputnik Беларусь
25/30
Але галоўнае, што для ўсіх мясцовых жыхароў гэта свята, на якое збіраецца разам уся сям'я.
© Sputnik Альфрэд МікусУ апошнія гады і мясцовыя раённыя ўлады рэгулююць народны карнавал: абвяшчаюць конкурсы на лепшае ўпрыгожванне дома, лепшую маску Каня і лепшы склад "Конікаў".
Конікі ў Давыд-Гарадку - Sputnik Беларусь
26/30
У апошнія гады і мясцовыя раённыя ўлады рэгулююць народны карнавал: абвяшчаюць конкурсы на лепшае ўпрыгожванне дома, лепшую маску Каня і лепшы склад "Конікаў".
© Sputnik Альфрэд МікусГэта амаль што адзіны ў Беларусі масавы старадаўні навагодні абрад, які можа быць выкарыстаны ў арганізацыі ўязнога турызму.
Конікі ў Давыд-Гарадку - Sputnik Беларусь
27/30
Гэта амаль што адзіны ў Беларусі масавы старадаўні навагодні абрад, які можа быць выкарыстаны ў арганізацыі ўязнога турызму.
© Sputnik Альфрэд МікусБаба Яга у Давыд-Гарадку - жудасна і незвычайна.
Конікі ў Давыд-Гарадку - Sputnik Беларусь
28/30
Баба Яга у Давыд-Гарадку - жудасна і незвычайна.
© Sputnik Альфрэд МікусАйчынных і замежных турыстаў абавязкова прывыбіць такі маскарад.
Конікі ў Давыд-Гарадку - Sputnik Беларусь
29/30
Айчынных і замежных турыстаў абавязкова прывыбіць такі маскарад.
© Sputnik Альфрэд МікусГэты вечар для жыхароў Давыд-Гарадку на самой справе Шчодры і прыносіць надзею, што ў новым годзе мір, шчасце і дабрабыт будуць панаваць у іх старадаўнім горадзе!
Конікі ў Давыд-Гарадку - Sputnik Беларусь
30/30
Гэты вечар для жыхароў Давыд-Гарадку на самой справе Шчодры і прыносіць надзею, што ў новым годзе мір, шчасце і дабрабыт будуць панаваць у іх старадаўнім горадзе!
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі