МІНСК, 16 сту — Sputnik. Гісторыя горада расказана ў здымках, кожны з якіх паказвае знаёмыя архітэктурныя куткі Магілёва. Аўтарамі кадраў з'яўляюцца Максім Шкатулаў і Марыя Шынкарова.
Гэта першая праца творчага дуэта фатографа-аматара — прапаршчыка кантрактнай службы в/ч 6713 і стрыт-фатографа.
Максім сур'ёзна займаецца фатаграфіяй, а Марыя робіць фотарэпартажы для сацыяльнай групы МАГІЛЁЎ-live.
Свой праект яны прымеркавалі да 750-годдзя заснавання роднага горада, стаўшы дыпламантамі абласнога этапу конкурсу "100 ідэй для Беларусі".