МІНСК, 17 сту — Sputnik. Прыватны тэатр "Правінцыя" з Гродна пакажа спектакль для дзетак "Байкі шляхціца Завальні" (Байка першая — "Чорны певень і Цмок").
Стваральнікі прыватнага тэатра распавядаюць, што народны лялечны тэатр батлейка з'явіўся ў XVI стагоддзі. Тэатр гэтага тыпу меў у розных месцах Вялікага Княства Літоўскага назвы яселка, батляемка, остлейка, жлоб, батлейка. Асабліва адрознівалася Гродзенская батлейка. Спачатку прадстаўленні былі звязаны са святам Каляды, калі шкаляры хадзілі з батлейкай па мястэчках і вёсках. Рэпертуар з часам папоўніўся фальклорна-бытавым матэрыялам, незвычайнымі сюжэтамі, містэрыямі, колькасцю персанажаў.
"Сярод беларускага народа яшчэ і цяпер захоўваюцца асобныя паданні даўніх часоў, якія, пераходзячы з вуснаў у вусны, сталі такімі ж туманнымі, як і міфалогія старажытных народаў. У іх фантазіях увесь час блукаюць нядобрыя духі, якія служаць злым панам, чараўнікам і іншым іх ворагам. Апавяданні старых пра розныя падзеі былі гісторыяй гэтай зямлі, адлюстраваннем характару і пачуццяў беларусаў", — свярджаюць гродненскія тэатралы.
Мерапрыемства адбудзецца 17 студеня а 18 гадзіне ў антыкафэ "Дом Фішэра", кошт квіткоў — 6 рублёў. Для дзяцей узросту 4+.