Гонар Лукашэнкі: пяць фактаў пра "беларускі" месенджар Viber

© Flickr / Robert ScobleМужчына са смартфонам
Мужчына са смартфонам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У аднаго з "бацькоў" месенджара сапраўды ёсць беларускае грамадзянства, а свой новы стартап ён заснаваў менавіта ў Мінску.

МІНСК, 17 сту — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці беларуска-егіпецкага дзелавога форуму ў Каіры назваў папулярны месенджар Viber беларускай распрацоўкай.

Кіраўнік дзяржавы, выступаючы на адкрыцці форуму, які праводзіўся ў рамках афіцыйнага візіту кіраўніка дзяржавы ў Егіпет, пералічыў Viber сярод іншых дасягненняў Беларусі — хімічных валокнаў, паліва і ўгнаенняў.

Cтэнд Kino-mo у Лас-Вегасе - Sputnik Беларусь
Kino-Mo патрапіў у рэйтынг лепшых распрацовак ад таблоіда USA Today

"Сярод еўрапейскіх дзяржаў Беларусь займае лідзіруючыя пазіцыі ў галіне высокіх тэхналогій. Упэўнены, што многія з вас ужо выкарыстоўваюць праграмнае забеспячэнне нашых распрацоўшчыкаў. Такое, да прыкладу, як прыкладанне Viber", — распавёў егіпцянам Лукашэнка.

Пасля гучнай заявы беларускага прэзідэнта Sputnik вырашыў нагадаць вам некалькі цікавых фактаў пра Viber.

  • "бацькамі" прыкладання называюць Тальмона Марка і Ігара Магазініка — яны пазнаёміліся падчас службы ў ізраільскай арміі і запусцілі Viber у 2010 годзе. У абодвух ёсць грамадзянства Ізраіля, хоць у Магазініка застаецца і другое — беларускае;
  • Марка і Магазінік стварылі новы праект — анлайн-сэрвіс па замове таксі Juno. Цэнтр распрацоўкі яны вырашылі размясціць у Мінску, патлумачыўшы гэта тым, што ў рэспубліцы танней праца спецыялістаў;
  • адзін з цэнтраў распрацоўкі Viber знаходзіцца ў Мінску і нават з'яўляецца рэзідэнтам Парку высокіх тэхналогій;
  • у 2014 годзе кампанію Viber Media купіў японскі гігант Rakuten за 900 мільёнаў долараў ЗША. Галоўны офіс Viber сёння размешчаны ў Люксембургу;
  • каля 800 мільёнаў зарэгістраваных карыстальнікаў у 193 краінах выкарыстоўваюць Viber рэгулярна. У Беларусі карыстальнікаў у месенджара 4,5 мільёны — амаль палова жыхароў рэспублікі.

У Sputnik ёсць свой паблік-акаўнт у Viber — падпісвайцеся і заставайцеся ў курсе навін у сваім месенджары>>

Стужка навiн
0