Рэдкія долары можна ўбачыць на выставе ў Мінску

© Flickr / frankieleonПартрэты на амерыканскіх доларах
Партрэты на амерыканскіх доларах - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Долары бываюць не толькі зялёнымі і не толькі з партрэтамі амерыканскіх прэзідэнтаў. Гэтая валюта дагэтуль ужываецца ў 26 краінах свету.

МІНСК, 17 сту — Sputnik. У Мінску ў музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры ў аўторак 17 студзеня адчыняецца незвычайная выстава "Долары краін свету XIX-XXI стст." са збору віцебскага калекцыянера Леаніда Ялава.

На выставе прадстаўлены долары ЗША, Канады, краін Паўднёвай Амерыкі, Азіі, Аўстраліі і Акіяніі. І ў кожнай краіне ў гэтай валюты свой унікальны дызайн. Так, на двух доларах Фіджы намаляваныя вясёлыя дзеці. На пяці доларах Заходняга Самоа хлопчык асвойвае грамату. На адным багамскім долары сабраны цэлы духавы аркестр.

Ёсць у экспазіцыі і досыць рэдкая двухдоларавая купюра, якая лічылася ў ЗША "нешчаслівай". Таксама на выставе можна пабачыць сувенірныя, калекцыйныя і гумарыстычныя серыі з долараў, якія не з'яўляюцца плацежным сродкам. На гумарыстычнай серыі намаляваныя Ленін, Сталін, Гарбачоў і іншыя гістарычныя асобы.

Цікавасць уяўляюць кітайскія рытуальныя грошы, або грошы замагільнага банка. На іх кітайцы "жывуць" пасля смерці. Іх спальваюць у спецыяльных печах пры храмах падчас пахавальнай цырымоніі.

Усяго на выставе прадстаўлена больш за 250 экспанатаў. Сваю калекцыю Леанід Ялаў збіраў каля 20 гадоў.

Стужка навiн
0