МІНСК, 17 сту — Sputnik. Учора тэлеканал "Беларусь 1" распачаў паказ тэлесерыяла "Гіторыя міліцыі ў асобах", прысвечанага стагоддзю беларускай міліцыі.
Гэты праект тэлеканала закранае гісторыю беларускай міліцыі з 1917 па 2017 год і будзе доўжыцца 8 тыдняў па адным паказе на тыдні. Апошняюю серыю тэлегледачы ўбачаць на Дзень беларускай міліцыі 4 сакавіка.
"Гісторыя міліцыі ў асобах" — гэта сумесны праект Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі і Міністэрства ўнутраных спраў. Тэлесерыял пабудаваны выключна на гістарычных падзеях, аўтарам давялося вельмі многа папрацаваць з архіўнымі дакументамі, каб стварыць рэканструкцыю рэальных падзей. Аднак атрымалася мастацкае кіно, якое разлічана на шырокую масавую аўдыторыю.