Амаль 30 заявак пададзена на пасаду рэктара ЕГУ

Пост вызваліўся пасля сыходу ў адстаўку амерыканскага прафесара Дэвіда Поліка, пры якім ЕГУ страціў аднаго з найбуйнейшых сваіх донараў: Савет міністраў Паўночных краін адмовіўся фінансаваць універсітэт.

МІНСК, 18 сту — Sputnik. На пасаду рэктара ЕГУ прэтэндуюць 29 чалавек, прыём заявак быў афіцыйна завершаны апоўдні 17 студзеня, паведамілі ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.

"Па выніках міжнароднага конкурсу на пасаду рэктара ЕГУ было атрымана 29 заявак", — гаворыцца ў паведамленні ВНУ.

Пост рэктара вызваліўся пасля сыходу ў адстаўку амерыканскага прафесара Дэвіда Поліка. Адстаўцы папярэднічала рашэнне другога па велічыні пасля Еўрапейскага саюза донара ЕГУ — Савета міністраў Паўночных краін — спыніць фінансаванне ўніверсітэта.

З 2011 года Савет штогод выдаткоўваў універсітэту прыкладна 550 тысяч еўра, што складала каля 18% фінансавай дапамогі ВНУ. Афіцыйна гэта рашэнне патлумачылі тым, што краінам не хапае грошай на бежанцаў, але адначасова намякнулі, што і ў самім універсітэце ёсць праблемы, з якімі варта было б разабрацца.

Глава па камунікацыях і маркетынгу Максімас Мілта - Sputnik Беларусь
ЕГУ: невядомасць нас не палохае

У верасні 2016 года часова выконваючым абавязкі рэктара быў прызначаны Ёрген Ёргенсэн, экс-дырэктар адміністрацыі Орхускага ўніверсітэта. Такое рашэнне прыняў агульны сход сузаснавальнікаў ЕГУ.

Ёргенсэн, а таксама прэзідэнт ЕГУ Анатоль Міхайлаў, старшыня Агульнага сходу сузаснавальнікаў ЕГУ і прэзідэнт фонду "Еўразія" Хортон Бібі-Сентэр, член Кіраўнічай рады ЕГУ Эва Осьнецка-Тамецка і трое прадстаўнікоў Сената ЕГУ ўваходзяць у камітэт, якому трэба будзе адабраць кандыдатаў на пасаду рэктара.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт быў заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе. Пасля закрыцця беларускімі ўладамі ў 2004 годзе працягнуў сваю працу ў Вільнюсе. Юрыдычна з'яўляецца літоўскім ВНУ, але арыентаваны па-ранейшаму пераважна на беларускіх грамадзян. Фінансуецца кааліцыяй міжнародных донараў.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі