Навукоўцы рыхтуюць новую акадэмічную граматыку беларускай мовы

© Sputnik / Виктор ТолочкоУрок беларускай мовы
Урок беларускай мовы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Значная ўвага на навуковай канферэнцыі таксама будзе нададзена асобе Браніслава Тарашкавіча і ўшанаванню яго памяці.

МІНСК, 18 сту — Sputnik. Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа 19-20 студзеня ладзіць мiжнародную навуковую канферэнцыю "Беларуская граматыка: ад Браніслава Тарашкевіча да сучаснасці".

Група Navi на адборы на конкурс Еўрабачанне-2017 - Sputnik Беларусь
Navi Band: мова становіцца трэндам

Паводле словаў намесніка дырэктара Інстытута па навуковай рабоце Сяргея Гараніна, на навуковай канферэнцыі спецыялісты абмяркуюць ход падрыхтоўкі новай акадэмічнай беларускай граматыкі.

"На сучасным этапе функцыянавання беларускай літаратурнай мовы актуальнай задачай з'яўляецца распрацоўка новай нарматыўнай граматыкі, якая сумясціць навуковае апісанне граматычнага ладу беларускай мовы з нарматыўнымі рэкамендацыямі Закона Рэспублікі Беларусь "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" і забяспечыць захаванне адзінага моўнага рэжыму ў навучанні на ўсіх узроўнях адукацыі і адзінства друкаваных беларускамоўных выданняў", — патлумачыў навуковец.

Сяргей Гаранін таксама паведаміў, што значная ўвага на навуковай канферэнцыі будзе нададзена асобе Браніслава Тарашкавіча і ўшанаванню яго памяці ў сувязі з 125-годдзем з дня нараджэння "бацькі беларускага правапісу".

Стужка навiн
0