Радыё

Іосіф Лангбард: 135 год з дня нараджэння славутага архітэктара

© Public DomainЗаслужаны дзеяч мастацтваў і архітэктуры Беларусі Іосіф Рыгоравіч Лангбард
Заслужаны дзеяч мастацтваў і архітэктуры Беларусі Іосіф Рыгоравіч Лангбард - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сёння спаўняецца 135 год з дня нараджэння вялікага майстра, заслужанага дзеяча мастацтваў і архітэктуры Беларусі Іосіфа Рыгоравіча Лангбарда.
Іосіф Лангбард: 135 год з дня нараджэння славутага архітэктара

Так склалася, што будынкі Іосіфа Лангбарда з'яўляюцца тымі самымі архітэктурнымі візітоўкамі беларускай сталіцы — Дом урада, будынкі Вялікага тэатра і Дома афіцэраў, галоўны корпус Акадэміі навук. Гэтыя будынкі ў прамым сэнсе прайшлі агонь і ваду, і да сённяшняга дня яны прыцягваюць да сябе ўвагу гараджан і турыстаў. А тым часам, жыццё майстра было не менш цікавым, чым яго архітэктурныя творы.

Адзін з выбітных дойлідаў Еўропы XX стагоддзя нарадзіўся ў мястэчку Бельск Гродзенскай губерні Расійскай імперыі, у габрэйскай сям'і Гірша Лангбарда. Яго бацька бачыў будучыню для сына ў камерцыі, аднак Іосіф з дзяцінства любіў маляваць. І менавіта яго архітэктурныя творы стварылі аблічча горада Мінска такім, якім яго ведаюць сучасныя беларусы.

Найбольш плённымі для Іосіфа Лангбарда сталі 30-я гады мінулага стагоддзя. Менавіта тады ён пераехаў у Мінск, дзе яго запрасілі прыняць удзел у забудове цэнтральнай частцы горада.

Кажуць, што сам Янка Купала, калі ўбачыў праекты архітэктара, усклікнуў: "А летуценны хлопец гэты Лангбард!" Архітэктар-летуценнік — на такую ​​мянушку майстар ніколі не крыўдзіўся.

Заір Азгур - Sputnik Беларусь
Радыё
Легендарныя імёны Беларусі: Заір Азгур

У 1929 годзе у Беларусі абвесцілі конкурс на праект галоўнага адміністрацыйнага будынка рэспублікі — Дома Урада. Праект Лангбарда адабралі на ўсесаюзным конкурсе і рэкамендавалі да далейшага будаўніцтва.

Яшчэ праз 6 год архітэктару даручылі распрацаваць праект Дома Ураду ў Магілёве — тады разглядаліся планы пераносу беларускай сталіцы ў Магілёў. Менавіта таму ў горадзе з'явіўся "клон" сталічнага Дому Ураду, але ў зменшаным выглядзе.

У той жа перыяд былі закладзены будынак Тэатра оперы і балета і Дом Чырвонай арміі (вядомы сёння як Дом афіцэраў). А пасля іх архітэктар дапрацаваў праект галоўнага корпуса Акадэміі навук.

Пасля вызвалення БССР Лангбард вярнуўся ў Мінск і зрабіў "эскіз" генеральнага плана беларускай сталіцы. Майстар працаваў над аднаўленнем і рэканструкцыяй сваіх будынкаў.

Цікава, што будынкі Лангбарда хоць і пацярпелі ад вайны, але не былі сцёртыя з твару зямлі падчас бамбардыровак Мінска. Мінчукі жартавалі, што сваёй творчасцю архітэктар так дагадзіў Усявышняму, што той папросту не дазволіў разбурыць гэтыя велічныя будынкі.

Больш падрабязна пра жыццё і творчасць славутага архітэктара Іосіфа Лангбарда слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0