Купідон беларускай сцэны: дзень нараджэння святкуе Аляксандр Саладуха

© Photo : аккаунт Александра Солодухи в FacebookАляксандр Саладуха
Аляксандр Саладуха - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускаму артысту з пазнавальнай усмешкай у сераду спаўняецца 58 гадоў, хоць Саладуха на свой узрост зусім "не цягне".

МІНСК, 18 сту — Sputnik. Беларускі спявак Аляксандр Саладуха ў сераду 18 студзеня адсвяткуе 58 дзень нараджэння.

Аляксандр Саладуха - Sputnik Беларусь
Саладуха цяпер і ў Instagram

Саладуха — адзін з самых вядомых беларускіх выканаўцаў, ён нават змог "сабраць" найбуйнейшую ў краіне канцэртную пляцоўку — "Мінск-Арэну".

Вядомы Аляксандр Саладуха не толькі дзякуючы сваім песням "Чужая милая", "Там, где зреет виноград" і "Take it easy guy", але і смелымі амплуа: на канцэртах і па тэлебачанні ён выступае то ў вобразе Купідона, то ў касцюме вінаграднай гронкі.

Артысту 18 студзеня спаўняецца 58 гадоў — за сваё жыццё Саладуха паспеў атрымаць адукацыю лекара, заслужыць рэпутацыю лавеласа, стаць адным з самых папулярных выканаўцаў. Ёсць у Саладухі два дарослыя сыны і юная дачка — Варвара.

Дарэчы, у гэтым годзе Саладуха святкуе творчы юбілей — ён ужо 30 гадоў выступае на сцэне. Sputnik віншуе артыста з абодвума святамі.

Стужка навiн
0