Кінастужка "Сляды на вадзе" выйдзе ў пракат 23 лютага

© Photo : Архіў Аляксандра АнісімаваПачатак здымачнага працэсу
Пачатак здымачнага працэсу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэм'ера карціны "Сляды на вадзе" кінастудыі "Беларусьфільм" адбудзецца 21 лютага, а з 23 яна пачне дэманстравацца ў кінатэатрых краіны.

МІНСК, 18 сту — Sputnik. Закрыты паказ мастацкага фільма "Сляды на вадзе" адбыўся 5 студзеня, а прэм'ерны запланаваны на 21 лютага, паведаміў Sputnik рэжысёр фільма Аляксандр Анісамаў.

Паказ адбудзеццца ў кінатэатры "Масква" для вельмі спецыфічнага гледача — супрацоўнікаў беларускай міліцыі, стагоддзю якой і прысвечаны фільм. 

Здымкі кінастужкі Сляды на вадзе - Sputnik Беларусь
"Сляды на вадзе" - кіно пра гераічную барацьбу міліцыі з бандытамі

Здымалася кінастужка "Беларусьфільмам" па заказе Міністэрства культуры рэспублікі. А ў аснову сюжэту лёг раман прафесара, доктара гістарычных навук, палкоўніка міліцыі ў адстаўцы Мікалая Ільінскага.

Атрымалася захапляльная мастацкая рэпрадукцыя барацьбы беларускай міліцыі з бандытамі ў першыя пасляваенныя гады, поўная вострых жыццёвых сітуацый. 

Здымаецца фільм Сляды на вадзе - Sputnik Беларусь
На кінастудыі "Беларусьфільм" знялі фільм "Сляды на вадзе"

Фільм цалкам айчынны, зняты ў Беларусі і пры ўдзеле толькі беларускіх артыстаў. Галоўныя ролі выконваюць Арцём Курэнь, Пётр Юрчанкоў, Вераніка Пляшкевіч, Таццяна Чардынцава, Сергей Юрэвіч.

Хранаметраж стужкі складае 100 хвілін. Трэйлер карціны размешчаны ў сетцы інтэрнэт.

Стужка навiн
0