На "Беларусь 3" пакажуць "Маладых талентаў Беларусі"

© Sputnik / Виктор ТолочкоБелтэлерадыёкампанія
Белтэлерадыёкампанія - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Канцэрт фіналістаў радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі" пры ўдзеле сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі выйдзе ў тэлеэфір 21 студзеня.

МІНСК, 19 сту — Sputnik. Генеральны прадзюсарскі цэнтр медыяхолдынга правёў запіс канцэрта фіналістаў VI Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі". Тэлевізійную версію канцэрта — сумеснага праекта Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё і тэлеканала "Беларусь 3" — гледачы ўбачаць 21 студзеня ў 13:55 і 23 студзеня ў 18:40.

Акрамя таго, рэжысёрскую версію канцэрта з усім запісаным падчас здымак матэрыялам можна будзе ўбачыць на YouTube канале "Беларусь 3".

Стужка навiн
0