Мемарыяльная дошка першым беларускім дыпламатам з'явіцца ў Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоБудынак на вуліцы Рэвалюцыйнай
Будынак на вуліцы Рэвалюцыйнай - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На вуліцы Рэвалюцыйнай на месцы размяшчэння Камісарыята па замежных справах Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь з’явіцца мемарыяльная дошка.

МІНСК, 19 сту — Sputnik. Урачыстая цырымонія адкрыцця мемарыяльнай дошкі з інфармацыяй аб месцы размяшчэння ў 1919 годзе Камісарыята па замежных справах Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь адбудзецца 20 студзеня ў Мінску, паведамілі ў МЗС Беларусі.

У мерапрыемстве прымуць удзел міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Шорац, ветэраны беларускай дыпламатычнай службы, прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусі.

Мемарыяльная дошка з'явіцца на будынку, што знахозіцца па адрасе: вуліца Рэвалюцыйная, 15.

Стужка навiн
0