Пол Макартні падаў у суд на Sony/ATV, каб вярнуць правы на песні

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкБрытанскі музыкант Пол Макартні
Брытанскі музыкант Пол Макартні - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адзін з заснавальнікаў легендарнага брытанскага гурта The Beatles Пол Макартні падаў іск у суд на музычнае выдавецтва Sony/ATV, каб вярнуць правы на ўласныя песні.

МІНСК, 19 сту — Sputnik. Іск, пададзены ў Нью-Ёрку, згадвае назвы песень, якія Макартні напісаў разам з іншым удзельнікам групы Джонам Ленанам і перадаў розным музычным выдавецтвам у 60-я гады мінулага стагоддзя, паведамляе РІА "Новости".

Пазней у 1980-я кароль поп-музыкі Майкл Джэксан купіў правы на многія з гэтых песень, сярод якіх — Hey Jude і Let It Be.

Макартні разлічвае вярнуць правы на песні ў 2018 годзе, у той жа час сцвярджаючы, што не атрымаў пацвярджэння аб магчымасці пазбегнуць судовага паядынку, нягледзячы на шматлікія спробы звязацца з кампаніяй.

Стужка навiн
0