Закаханыя пары змогуць бясплатна наведаць Маскоўскі планетарый

© Sputnik / Кирилл Каллиников / Перайсці ў медыябанкМаскоўскі планетарый
Маскоўскі планетарый - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Закаханыя пары змогуць бясплатна наведаць маскоўскі планетарый 14 лютага, у Дзень святога Валянціна, калі выйграюць у конкурсе на самую рамантычную фатаграфію.

МІНСК, 19 сту — Sputnik. "У Дзень святога Валянціна Маскоўскі планетарый змогуць бясплатна наведаць больш за 150 пар — карыстальнікаў праекта "Актыўны грамадзянін", паведамляе РІА "Новости".

Адзначаецца, што пары змогуць паглядзець фільм "Зоркі пра каханне" на самым вялікім у Еўропе "касмічным" купале-экране дыяметрам 25 метраў і плошчай 1000 квадратных метраў. Каб патрапіць у маскоўскі планетарый у Дзень святога Валянціна, трэба перамагчы ў рамантычным фотаконкурсе, паведамляецца на сайце са спасылкай на прэс-службу праекту "Актыўны грамадзянін".

Жадаючым неабходна быць удзельнікам праекта і да 30 студзеня размясціць на сваёй старонцы ў адной з сацыяльных сетак рамантычны фотаздымак са сваім каханым чалавекам, журы абярэ больш за 150 самых шчырых і прыгожых здымкаў. Вынікі конкурсу будуць апублікаваныя 2 лютага.

Стужка навiн
0