МІНСК, 20 сту — Sputnik. Жыхарка Мінска Марына Шычкова знайшла на апублікаваным Sputnik відэа з фондаў БДАКФФД свайго дзядулю — Аляксандра Нікіфаравіча Аксёнава, пра гэта яна распавяла на сваёй старонцы ў Facebook.
Sputnik апублікаваў архіўнае відэа наведвання прэзідэнтам ЗША Рычардам Ніксанам БССР у 1974 годзе — яго прадаставіў Архіў кінафотафонадакументаў Беларусі. Высветлілася, што паглядзела запіс і ўнучка аднаго з герояў хронікі.
"Вельмі-вельмі рэдка знаходзяцца такія відэа — дзякуй, што падказалі і падзяліліся. Злева ад Пятра Міронавіча (Машэрава — Sputnik) мой дзед, Аксёнаў Аляксандр Нікіфаравіч, на той момант 2-гі сакратар ЦК Кампартыі РБ", — напісала дзяўчына ў сацыяльных сетках.
Аксёнаў у розны час быў міністрам унутраных спраў, паслом СССР у Польшчы і кіраўніком Дзяржтэлерадыё СССР.
"Вельмі хацелася б убачыць яго ў працы, здымкі дзеда маладога і энергічнага, пачуць яго выступы — ён быў цалкам ахоплены працай і ідэямі таго часу… але ёсць толькі фатаграфіі", — са шкадаваннем адзначыла Шычкова.
Унучка героя роліка падзякавала Sputnik за рэдкія кадры. Рэдакцыя ж заклікае ўсіх, хто знаходзіць сябе ці сваіх родных на відэа, якія публікуюцца агенцтвам, паведамляць пра гэта ў сацыяльных сетках або на пошту office@sputnik.by.